Крэмль разглядае магчымасць увядзення спрошчанай працэдуры прадастаўлення грамадзянства Расіі ўкраінцам, у якіх ёсць так званыя пашпарты «ДНР» і «ЛНР», паведамляе РБК.
Спрошчаны парадак выдачы пашпартоў Расіі жыхарам акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей могуць увесці адразу пасля другога тура выбараў прэзідэнта Украіны. Праект адпаведнага ўказа Уладзіміра Пуціна ўжо падрыхтаваны, паведаміла крыніца.
Пад спрошчаным парадкам маецца на ўвазе адмена абавязковых экзаменаў і патрабавання аб пражыванні ў Расіі больш за пяць гадоў.
Крыніца, блізкая да кіраўнікоў «ДНР», паведаміла, што асноўнымі ўмовамі атрымання грамадзянства Расіі будуць наяўнасць так званых пашпартоў «ЛНР» і «ДНР» і здача пашпарта грамадзяніна Украіны.