Аб прысуджэннi спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года

Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За значныя вынiкi ў творчай, культурна—асветнiцкай, навуковай, педагагiчнай дзейнасцi, якiя атрымалi шырокае грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльныя прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года ў наступных намiнацыях:

музычнае мастацтва

Мдзiванi Андрэю Юр’евiчу, прафесару кафедры кампазiцыi ўстановы адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублiкi Беларусь, — за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага музычнага мастацтва i стварэнне оперы—прытчы «Маленькi прынц»;

тэатральнае мастацтва

Аўсяннiкаву Генадзю Сцяпанавiчу, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы», народнаму артысту СССР, — за яркiя сцэнiчныя вобразы ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

мастацкая лiтаратура

Шнiпу Вiктару Анатольевiчу, галоўнаму рэдактару выдавецкага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мастацкая лiтаратура», — за выдатныя творчыя дасягненнi, стварэнне кнiгi паэзii i прозы «Страла кахання, любовi крыж»;

народная творчасць

Iванаўскай школе бондарства — за значны ўклад у зберажэнне i папулярызацыю старадаўнiх народных рамёстваў;

Харкевiчу Аляксандру Антонавiчу, майстру дэкаратыўна—прыкладнога мастацтва (в. Ваўканосава Круглянскага раёна Магiлёўскай вобласцi), — за стварэнне самабытных мастацкiх твораў, актыўны ўдзел у выстаўках, конкурсах i фестывалях;

харэаграфiчнае мастацтва

Гайко Вользе Уладзiмiраўне, артыстцы балета, вядучаму майстру сцэны дзяржаўнай тэатральна—вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь», заслужанай артыстцы Рэспублiкi Беларусь, — за яркiя сцэнiчныя вобразы, створаныя ў спектаклях тэатральнага сезона 2007/2008 года;

крытыка i мастацтвазнаўства

Шаранговiч Наталлi Васiльеўне, рэдактару аддзела выяўленчага мастацтва рэдакцыйна—выдавецкай установы «Культура i мастацтва», — за значны асабiсты ўклад у даследаванне i папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва;

музейная справа

калектыву ўстановы «Веткаўскi музей народнай творчасцi» — за плённую працу па захаванню i прапагандзе гiсторыка—культурнай спадчыны Беларусi;

бiблiятэчная справа

калектыву дзяржаўнай установы культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага» — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне i арганiзацыю бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва;

аматарская мастацкая творчасць

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублiкi Беларусь студыi сучаснага бальнага танца «Мара» культурна—забаўляльнага рэспублiканскага даччынага унiтарнага прадпрыемства «Культсэрвiс» Мiнскага трактарнага завода — за выдатныя творчыя дасягненнi i значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзi;

народнаму фальклорнаму калектыву «Гасцiнец» Ракаўскага Цэнтра культуры i вольнага часу — за значную працу па вывучэнню, захаванню i прапагандзе песеннай спадчыны, звычаяў i традыцый беларусаў;

выхаванне творчай моладзi

Дзяржынскай дзiцячай школе мастацтваў — за плённую культурна—асветнiцкую i педагагiчную дзейнасць, падрыхтоўку лаўрэатаў мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2008 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка.

8 студзеня 2009 г.г. Мiнск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?