Арганізатары «Агульнай дыктоўкі» зноў запрашаюць усіх ахвочых напісаць пад дыктоўку тэкст на беларускай мове. Сёлета яна пройдзе 1 чэрвеня а 12 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У гэтым годзе мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы радыёканала «Культура» Беларускага радыё. «Агульная дыктоўка» будзе транслявацца ў жывым эфіры радыёканала (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве).

Тэкст будзе прысвечаны 400-годдзю выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага — кнігі,якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі.

Усе тэксты ўдзельнікаў мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы правераць прафесійныя філолагі, а выдатнікі атрымаюць адмысловыя прызы ад арганізатараў.

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая (прайсці яе можна па спасылцы). Пры запаўненні формы неабходна адзначыць, ці плануеце вы пісаць дыктоўку вочна (у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі) ці па радыётрансляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0