pixabay.com

pixabay.com

У Баранавічах на тэрыторыі прыватнага дома знайшлі парэшткі немаўляці, загорнутыя ў поліэтыленавы пакет.

— 16 красавіка ўначы ў Баранавіцкі ГАУС патэлефанаваў 35-гадовы мужчына і распавёў, што ў двары яго дома закапаныя парэшткі нованароджанага дзіцяці. Пра гэта мужчына даведаўся выпадкова — ён гутарыў з сястрой, і тая прагаварылася, што дваццаць гадоў таму іх сваячка нарадзіла дзіця і закапала яго ў іх на ўчастку, — распавялі ў абласной міліцыі.

Следча-аператыўная група неадкладна выехала па адрасе, які назваў мужчына. Сапраўды, у паказаным ім месцы знайшлі поліэтыленавы пакет з касцянымі парэшткамі дзіцяці.

Маці дзіцяці — 51-гадовая жыхарка Баранавічаў — распавяла, што дваццаць гадоў таму нарадзіла дзіця. Пры родах прысутнічала яе знаёмая. Немаўля жанчына закапала на зямельным участку сваякоў.

Праваахоўныя органы праводзяць праверку, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0