Фота: city-brest.gov.by.

Фота: city-brest.gov.by.

Грамадскае абмеркаванне канцэпцыі будаўніцтва касцёла будзе праходзіць з 29 красавіка па 13 мая. Калі праект будзе ўхвалены, то рымска-каталіцкаму храму святога Казіміра быць.

На гэты момант у Брэсце ёсць тры касцёлы — Узвышэння святога Крыжа на Леніна, святога Язэпа на Суворава і Маці Божай Валадаркі ў завулку Ламаносава.

Пад новую рымска-каталіцкую парафію збіраюцца заняць плошчу ў 0,70 га. У двухпавярховым храме адначасова змогуць знаходзіцца каля 200 чалавек. Акрамя таго, на ўчастку пабудуюць гаспадарчы блок, нядзельную школу, дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўку для цвёрдых бытавых адходаў. Тэрыторыю вакол агародзяць вечназялёнымі раслінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?