Буйное ДТЗ адбылося сёння днём на вуліцы Чалюскінцаў у Магілёве, паведамляе тэлеграм-канал «Дпс Могилев». Сутыкнуліся маршрутка і грузавік, у выніку сутыкнення маршрутка перакулілася.
Пасажыры атрымалі траўмы. Вядома, што на месцы ДТЗ працавала хуткая. На Чалюскінцаў і прылеглых вуліцах з-за аварыі, па словах відавочцаў, утварыўся затор.