Аляксандр Лукашэнка завяршыў афіцыйны візіт у Турцыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Міжнароднага аэрапорта Анкары, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка правёў сёння ў Анкары перамовы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Кіраўнікі дзяржаў правялі перамовы ў Белым палацы — афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта Турцыі. Сустрэча прайшла ў вузкім фармаце, затым да прэзідэнта далучыліся члены прадстаўнічых дэлегацый.

Візіт аказаўся кароткі. Аб прылёце самалёта Лукашэнкі ў Анкару БелТА паведаміла ў 11.46. А ў 20.04 стала вядома, што самалёт кіраўніка Беларусі вылецеў з Анкары.

Адметна, што ў вечаровым эфіры «Панарамы» пра хуткі ад'езд Лукашэнкі нават не паведамілі. Толькі згадалі, што ў абед ён засяліўся ў гатэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0