Сёння прайшлі два матчы ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.
Фота з сайта uefa.com
«Барселона» без праблем на сваім полі разабралася з «Манчэстэр Юнайтэд» — 3:0.
Дубль у Ліянэля Мэсі, гол у Каўцінью. У першым матчы каталонцы ў гасцях перамаглі 1:0. У сталіцы Каталоніі нічога цікавага не было.
uefa.com
Тыдзень таму ў Амстэрдаме была нічыя 1:1. Сёння ў Турыне спачатку забіў «Ювентус». Гол у Крышціяну Раналду. Здавалася, усё. Італьянскі клуб у паўфінале
Але ўжо праз некалькі хвілін ван дэ Бек лік зраўняў, а на 67-й хвіліне 19-гадовы Матэйс дэ Лігт вывеў «Аякс» наперад 2:1. «Юве» трэба было забіваць два мячы, а яны ледзь не атрымалі яшчэ адзін у свае вароты.
Фота з сайта uefa.com
Нідэрландскі клуб бліскуча выходзіць у паўфінал Лігі чэмпіёнаў, здзейсніўшы чарговы подзвіг у гасцях. Месяц таму «Аякс» у Мадрыдзе знішчыў «Рэал».
Адметна, што амстэрдамскі клуб, як і БАТЭ, пачынаў барацьбу ў ЛЧ з другога раўнда кваліфікацыі.
У сераду гуляюць: «Манчэстэр Сіці» — «Тотэнхем» (першы матч — 0:1), «Порту» — «Ліверпуль» (0:2).
Паўфіналы пройдуць 30 красавіка — 1 мая і 7-8 мая.
«Барселона» згуляе з пераможцам пары «Ліверпуль» — «Порту».
«Аякс» — «МанСіці»/«Тотэнхем».