Пра тое, што страуса знайшлі, гаспадыні Жанне Сталярэнка паведамілі жыхары вёскі Дражна, што ў Старадарожскім раёне.
«Мы, пяцёра чалавек, — я, мой муж і трое тых, хто знайшоў уцекача, лавілі яго па ўсім пасёлку больш за дзве гадзіны. А заўважылі яго, калі птушка мірна збірала сок з бяроз».
У страуса пашкоджаная нага, але птушка адчувае сябе добра.
«Ура! Мы нарэшце ўсе дома, цяпер будзем лячыць нашага «падарожніка» — сінтаміцынам і супрацьзапаленчымі прэпаратамі», — падсумавала Жанна Сталярова.
Нагадаем, што страус збег 27 сакавіка падчас пажару, які здарыўся ў вальеры для птушак пад Асіповічамі.