12 красавіка муж і жонка з Расіі ехалі ў Італію праз Беларусь у цягніку «Масква — Ніца». У пункце мытнага афармлення яны заявілі мытніку, што перамяшчаюць праз мяжу на дваіх 16 тысяч еўра, 1000 фунтаў стэрлінгаў і каля 41 тысячы расійскіх рублёў. Такая сума не перавышала на кожнага пасажыра ў эквіваленце 10 тысяч даляраў ЗША і не падлягала дэклараванню, паведамляе Берасцейская мытня.

Аднак мытнікі ў нішы валізкі знайшлі яшчэ 26 тысяч еўра, якія не былі заяўлены пры вусным апытанні і не прад'яўленыя да мытнага кантролю.

Грошы канфіскавалі да рашэння суда.

Складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 14.5 КаАП Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0