Выканаўчае бюро МВФ сёньня вырашыла надаць Беларусі стабілізацыйны крэдыт памерам 2,46 мільярда даляраў.
Мэта стабілізацыйнага крэдыту Міжнароднага валютнага фонту — дапамога эканоміцы Беларусі пераадолець наступствы глябальнага фінансавага крызісу.
Першая транша памерам $787,9 млн даступная ўраду Беларусі ўжо цяпер. Астатнія будуць пераводзіцца паквартальна, — паведамілі ў прэс-службе МВФ.