Беларускі Хельсінскі Камітэт звярнуўся да генпрокурора Г.Васілевіча с просьбай разгледзець скаргі грамадзян на незаконныя дзеянні па дактыласкапаванні, звязаныя з выкананнем Распараджэння міністра ўнутраных справаў Навумава ад 26.08.2008 №103 «Пра арганізацыю ўзаемадзеяння з Міністэрствам абароны па дактыласкапаванні вайсковаабавязаных грамадязнаў» з дадаткам № 1, і прыняць захады па адмене распараджэння як незаконнага. Праваабаронцы просяць даць прававую ацэнку дзеянням міністра ўнутраных справаў. На думку юрыстаў БХК, дзеянні міністра яўна выходзяць за межы ягоных паўнамоцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?