25-гадовая брытанка Ліза Чэмбэрлэн зацяжарыла сіямскімі блізнятамі з двума галавамі й адным тулавам. Ультрагукавое абследаванне на 9-м тыдні цяжарнасці паказала, што ў малеч б’ецца сэрца — невядома пакуль, два ці адно.

Дактары параілі кабеце зрабіць спарон, бо статыстыка сведчыць, што шанцы ў такіх дзяцей выжыць — не больш як 1 да 5-ці. І ў цэлым свеце вядомыя толькі 4 пары сіямскіх блізнят.

Ды насуперак парадам дактароў кабета вырашыла пакінуць дзіця. Ліза марна справабавала зацяжарыць цягам сямі гадоў і цяпер, паводле ейных слоў, пачуваецца дужа шчасьлівай. Называе сваё дзіця «Божым дарункам».

Апошнія сумневы Ліза адкінула, калі даведалася пра гісторыю 18-гадовых амэрыканак Эбігэйл і Брытані Генсэл. У дзяўчат два сэрцы, два страўнікі, тры лёгкія, два сьпінныя мазгі, але адно тулава з адной парай рук і ног.

«Іхнія твары натхнілі мяне, — прызналася Ліза Чэмбэрлен. — Яны далі мне надзею, што і мае два дзіцяткі маюць шанец пазмагацца», піша The Sun.

Сёстры Генсэл жывуць сёньня звычайным жыцьцём — ходзяць, бегаюць, езьдзяць роварам, плаваюць, граюць на фартэпіяна ды цікавяцца як навукай, так і модай.


Відэафільм пра сясцёр Гэнсэл да іхняга 16-годзьдзя
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?