Парламент Еўрасаюза ўхваліў ініцыятыву Еўракамісіі спрасціць выдачу шэнгенскіх візаў падарожнікам з добрай візавай гісторыяй. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным партале Еўракамісіі.

Цяпер вандроўнікі змогуць падаваць свае заяўкі на візы за паўгода да планаванай паездкі замест цяперашніх трох месяцаў.

Там, дзе гэта магчыма, турысты будуць запаўняць і падпісваць свае заяўкі ў электронным выглядзе.

Таксама плануецца вызваліць ад візавых збораў асоб ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Акрамя гэтага, турысты са «станоўчай гісторыяй» паездак у Еўрасаюз змогуць атрымліваць шматразовыя візы з паступовым павелічэннем тэрміну дзеяння ад 1 года да максімальных 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0