Вершы паэтаў з беларускага LJ сабралі ў зборнік [by_vershy].
Паводле назвы аднайменнай інтэрнэт-супольнасці. Па адным выглядала як пошук новай мовы і новых сутнасцяў. У комплексе
выйшаў жорсткі панк.
Казалі: у час стабільнасці жывём, у час стабільнасці... Дзе там!

Кацёл.

Народ жорстка расчляняе сябе, мастацтва і саму мову — яе, русіфікаванай, інвалідныя магчымасці:

Расчлянённы труп маманцёнка
Я ўбачыў - вось гэта дык дзіва!!!
Прагуляцца ў парк выйшаў зранку
А ў кішэні была «Наша Ніва».
Завярнуў я з сабой акуратна
Пакрамсаны трупец маманцёнка
Да, пасьнедаў я сёньня выдатна!
Да таго ж накарміў і кацёнка.

Народ бушуе:

Мы верым, проста верым
І паўтараем звязна:
Свабоду беларусам!
Свабоду палітвязьням!

Народ палае агнём:

Беларус-сваяча, ці дышаш яшчэ цяпер?
Дзе твая хата, дзе магілы дзядоў?
Дзьвінск, Смаленск, Бранск, Цьвер,
Беласток, Вільня, Чарнігаў, Пскоў?

Народ тонка стылізуе:

Распраніся даголу, у люстра глянь,
Пазнаеш? Гэта ён, вораг -ларусі Бе-!
Са шкапу прадзедавы меч дастань
Ды забі маскаля ў сабе.

Народ жыве напружаным духоўным жыццём:

Узьняўшы рукі да гары,
Накіраваўшы позірк ў неба,
Крычу: «Я..цесь у рот, сябры!»...
І мне адказваюць у каментах.

А вось лаканічная творчасць з блогу аднаго вядомага рок-спевака:

Ты мая цішыня
Я тваё ніх.я.

Хто хоча пасмяяцца або паабурацца, чытайце. Афігееце. Такія яны, рэальныя, не сусальныя, а гарлівыя, беларусы мадэлі 2008. Дзеці Лукашэнкі. Таты і мамы далёка не скончанай гісторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?