Харчовы экарынак плошчай 20 тысяч квадратных метраў плануецца пабудаваць на выездзе з Мінска па Лагойскім тракце ў 2019 годзе. Пра гэта заявіў старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка, паведамляе БелТА.

«Аб'ект быў у ліку недабудаваных каля 10 гадоў. Пасля Новага года мы прыступілі да будаўніцтва, проста да гэтага мы не афішавалі працы. Сёння выйшлі на сцены: робім фасад, добраўпарадкаванне. Сеткі — газ, вада, каналізацыя, энергетыка — ужо ёсць. Фасад і добраўпарадкаванне плануем завяршыць да канца траўня, сам аб'ект — у гэтым годзе. Будзем старацца гэта зрабіць, усё неабходнае ў нас ёсць», — адзначыў Анатоль Ісачанка.

Плануецца зрабіць паркоўкі, стварыць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей. Адкрыецца лабараторыя, якая будзе сертыфікаваць прадукцыю.

Сваю прадукцыю на рынку прадставяць фермеры і буйныя вытворцы Мінскай вобласці. Галоўныя патрабаванні — нізкая цана і высокая якасць. «Можна будзе прадаваць тое, што вырасціў на агародзе, у полі ці на падворку», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0