Жонку кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнеслі ў базу дадзеных сайта «Міратворац». Ён публікуе інфармацыю пра тых, хто ўдзельнічае ў баявых дзеяннях у Данбасе на баку сепаратыстаў і, на думку арганізатараў, з'яўляецца ворагам украінскай дзяржавы.

Па версіі складальнікаў базы, жонка Зяленскага з'яўляецца «інфарматарам баевікоў незаконных узброеных фарміраванняў».

Справа ў тым, што на старонцы Алены Зяленскай у фэйсбуку знайшлі дзіўны допіс за 2014 год. Гэта перапост з суполкі расійскага медыя Life, у якім прапануецца даслаць відэа перасоўвання ўкраінскіх войскаў і атрымаць 15 тысяч расійскіх рублёў (каля 400 даляраў на той час).

Допіс не суправаджаецца ніякімі каментарамі, таму незразумела, што хацела ім сказаць Алена Зяленская. Сама яна назвала сітуацыю глупствам.

У нядзелю стала вядома, што абвінавачванні былі памылковымі і Алену Зяленскую са спіса «Міратворца» выключылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0