Выстава баранавіцкага мастака Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» адкрыецца 21 студзеня у 17.00 у Палацы Мастацтваў (г. Мінск, вул. Казлова, 3).

Выстава сябры Саюза мастакоў Беларусі і Міжнароднай акадэміі графікі прымеркавана да 50‑годдзя аўтара і прысвечана мастаку Віктару Іванавічу Сахно.

Алесь Фалей (Фалей Аляксандр Аляксандравіч) нарадзіўся 28 студзеня 1959 года ў вёсцы Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці. Жыве ў г. Баранавічы.

Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы «Каваль» разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?