Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі на выбарчым участку ў адказ на просьбу журналістаў прамовіў на англійскай мове некалькі фраз з песень рэп-выканаўцы Eminem. Трансляцыю вёў тэлеканал «112 Украіна».

«Добрая была раніца. Я не ведаю, як у вас было з настроем, у нас было добрая. Дзеці, яечня, кава, і яшчэ для настрою жонка мне ўключыла Eminem», — заявіў ён падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ.

Зяленскі павіншаваў прысутных з Вербнай нядзеляй і заявіў, што незалежна ад вынікаў выбараў «будзе перамога ўкраінскага народа». Ён дадаў, што мае намер паехаць да сваёй перадвыбарнай каманды, і пакінуў ўчастак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0