Удзельнікі крыжовага шэсця спусціліся з цэнтральнага пагорка ў Курапатах, так званай Галгофы, да ўваходу на тэрыторыю народнага мемарыялу, а затым зноў падняліся на Галгофу. Малітву прачытаў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч. Удзельнікі набажэнства спявалі песні, у тым ліку гімн «Магутны Божа», піша Радыё Свабода.

У крыжовым шэсці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя.

За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0