УНІАН

УНІАН

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў сям'і і паабяцаў усім, што ніколі не падвядзе. Пра гэта ён сказаў падчас брыфінгу пасля апублікавання вынікаў экзіт-полу на «1+1», якія паказваюць на яго перамогу ў выбарах, паведамляе УНІАН.

«Мы зрабілі гэта разам», — сказаў ён і падзякаваў сваім бацькам, жонцы і бацькам жонкі. Дзякуючы жонцы, ён пажартаваў: «Калі б яна раней пачула пра мяне ўсё, што казалі, мабыць, яна не выйшла б за мяне».

Таксама Зяленскі падзякаваў, у прыватнасці, сваёй камандзе, штабу, экспертам, назіральнікам і «Кварталу-95».

Акрамя таго, ён падзякаваў праваахоўнікам за «сумленную службу» і СБУ — за тое, што яны яго «трымалі ў тонусе».

«Дзякуй усім нашым ваенным і валанцёрам за тое, што вы захоўваеце Украіну», — сказаў Зяленскі і падзякаваў таксама ўсім украінцам, якія яго падтрымалі і ўсім украінцам, якія «зрабілі іншы выбар». «Я абяцаю, што ніколі не падвяду вас усіх», — падкрэсліў Зяленскі.

Як сведчаць дадзеныя Нацыянальнага экзіт-полу, па стане на 18.00 за Уладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,2%, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку — 25,3% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0