Фота з Вікіпедыі

Фота з Вікіпедыі

Нідэрландская канькабежка Ірэн Вюст зрабіла прапанову партнёрцы па зборнай Летыцыі дэ Ёнг. Пра гэта паведамляе галандскае выданне De Telegraaf.

«На шчасце, яна пагадзілася! У нас будзе вяселле!» — заявіла спартсменка. Вюст і дэ Ёнг у адносінах з 2017 года.

Вюст — адна з самых тытулаваных прадстаўніц свайго віду спорту. У актыве 33-гадовай галандкі 11 алімпійскіх медалёў. Яна пяць разоў станавілася чэмпіёнкай Гульняў. Найбольш удалай для Вюст стала Алімпіяда ў Сочы. На Гульнях ў 2014 годзе яна заваявала два «золаты» і тры «срэбры». Вынік стаў найлепшым сярод усіх удзельнікаў Алімпіяды.

Вюст — адкрытая бісэксуалка. Яна публічна заявіла пра гэта ў 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0