Генадзь Блізнюк у форме новай каманды.

Генадзь Блізнюк у форме новай каманды.

Форвард барысаўскага БАТЭ Генадзь Блізнюк падпісаў паўгадовую дамову з клубам другой нямецкай Бундэслігі — «Франкфуртам», паведамляе афіцыйны сайт клубу.

Пасля першага кругу «Франкфурт» займае апошняе месца ў дывізіёне і яму рэальна пагражае паніжэнне ў статусе. Зрэшты, ад выратавальнага 15‑га месца новы клуб Блізнюка аддзяляе ўсяго чатыры пункты.

Нагадаем, што некалькі дзён таму аналагічная дамова была падпісаная між другім нападаючым БАТЭ Віталем Радзівонавым і “Фрайбургам”. У першай Бундэслізе таксама выступае варатар Васіль Хамутоўскі («Аўгсбург»).

Многія лічаць, што ўзровень другой Бундэслігі не адпавядае майстэрству гульцоў БАТЭ. Але хлопцы спадзяюцца, што гэта будзе толькі этапам у іхняй кар’еры.

З астатніх гульцоў барысаўскай каманды на замежныя кантракты прэтэндуюць Сяргей Крывец, Павел Няхайчык і Анры Хагуш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?