У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга адзін з валанцёраў нацыянальнага парку Вірунга апублікаваў сэлфі з гарыламі, якое набрала велізарную папулярнасць у інтэрнэце.

Работнік па барацьбе з браканьерствам нацыянальнага парку вырашыў сфатаграфаваць свой працоўны працэс, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы захавання відаў жывёл, што знікаюць. На задні план трапілі дзве гарылы, якія стаяць на задніх лапах, нібы людзі. Кадр ён выклаў у суполцы, прысвечанай барацьбе з браканьерамі, на Facebook і падпісаў: «Проста яшчэ адзін дзень на працы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0