Рэктарат Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках адлічыў з навучаньня сябра аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД) Аляксея Змушка.

Хлопец вучыўся на пятым курсе платнага аддзяленьня факультэту расьлінаводзтва. Аляксей зьяўляецца каардынатарам БХД у Рэчыцкім раёне Гомельшчыне.

Ён лічыць, што супрацоўнікі спэцслужбаў перадалі зьвесткі пра ягоную грамадзкую дзейнасьць у рэктарат акадэміі.

Гэта першы выпадак, калі з аграрнай акадэміі выключаюць студэнта з апошняга курсу, ды яшчэ й з платнага аддзяленьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?