wort.lu

wort.lu

Вялікі герцаг Люксембурга Жан, які кіраваў у 1964-2000 гадах, памёр ва ўзросце 98 гадоў. Пра гэта паведаміў ягоны сын, вялікі герцаг Анры, гаворыцца на сайце двара манарха.

«З вялікім смуткам паведамляю пра смерць майго любімага бацькі, яго Каралеўскай Высокасці, вялікага герцага Люксембургскага Жана», — сказаў Анры. Ён дадаў, што яго бацька памёр у акружэнні родных.

На мінулым тыдні вялікі герцаг Жан быў шпіталізаваны з лёгачнай інфекцыяй, аднак пазней было паведамлена, што ён паправіўся.

Жан стаў шостым вялікім герцагам Люксембурга ў 1964 годзе, пасля адрачэння ад пасаду яго маці Шарлоты. У 1998 годзе ён усклаў вялікую частку сваіх абавязкаў на сына Анры, а ў 2000 годзе адрокся ад пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0