Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Белшына». Міхаіла Канапліцкага прызналі вінаватым у атрыманні хабару і махлярстве, піша Tut.by.

Канапліцкага асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Канапліцкага затрымалі ў красавіку 2018 года ў Магілёве падчас атрымання хабару 30 тысяч рублёў ад дырэктара будаўнічай арганізацыі. За гэта намеснік гендырэктара «Белшыны» павінен быў падпісаць з будаўнічай арганізацыяй дамову аб выкананні дэмантажных і будаўнічых працаў на аб’ектах «Белшыны».

Супраць Канапліцкага пачалі крымінальную справу за атрымання хабару. Пазней высветлілі, што эпізодаў хабарніцтва было 5 на агульную суму 64 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0