Латвійская паліцыя затрымала ў Рызе ў ноч на сераду 126 удзельнікаў антыўрадавых выступаў.

Тысяча дэманстрантаў спрабавала штурмаваць будынак латвійскага парламента — паліцыя ўжыла слезацечны газ і гумовыя дручкі.

Беспарадкі ў Рызе пачаліся ўвечары аўторка пасля 20-тысячнага мітынгу, удзельнікі якога запатрабавалі роспуску парламенту. Яны пратэставалі супраць няздольнасці ўраду супрацьдзейнічаць эканамічнаму крызісу ў Латвіі, а таксама супраць прыпынення выплат бюджэтнікам і павышэння падаткаў.

Пасля каля 1000 чалавек рушылі да будынку і пачалі закідваць яго камянямі і пляшкамі.

Сёння раніцай, паведамляюць балтыйскія СМІ, сітуацыя ў сталіцы звычайная, калі не лічыць разбітых шыбаў на некаторых будынках Старога гораду і вялікай колькасці прыбіральшчыкаў, якія ліквідуюць наступствы начных беспарадкаў. Больш за ўсё дасталося будынку Міністэрства эканомікі.

Фота з сайта postimees.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0