Новы Закон аб пенсіях мае павысіць і ўзрост выхаду на пенсію.

Распрацоўваецца законапраект, які вырашыць лёс пенсіянераў, што працуюць.Як сказала начальніца аддзелу развіцця пенсійнай сістэмы Галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання Мінпрацы Таццяна Пагонышава ў інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларусі», зусім забараняць пенсіянерам працаваць не плануецца. Будзе рэалізаваны іншы падыход да выплаты пенсіі на час працы: яна мае быць арыентаваная на актуальны заробак пенсіянера, а не на мінулы, зароблены за жыццё. Таксама плануецца «ўвесці абмежаванні пры высокіх заробках» — аж да нявыплаты. Колькі складае «высокі заробак» не ўдакладняецца. Мае змяніцца і ўзрост выхаду на пенсію. Законапраект мусіць быць распрацаваны да канца году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?