«Вінаватыя абодва бакі», — так ахарактаразаваў газавы крызіс паміж Расіяй і Ўкраінай прэм’ер-міністар Чэхіі Мірэк Тапалянэк, выступаючы ў Еўрапейскім парламенце. Чэхія зараз старшынствуе ў ЕС.

Тапалянэк зазначыў, што адна краіна не пускае газ, а другая не хоча займацца транзітам.

Старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу нават пагражае Расіі і Украіне позвамі ў суд, калі дастаўкі газу ў Еўропу не будуць адноўленыя, перадае польскае радыёстанцыя Радыё Зэт.

Венгерская кампанія «Эмфез», што кантралюе прыкладна 20% газавага рынку Венгрыі, падала два пазовы супраць НАК «Нафтагаз Украіны» за зрыў паставак расійскага газу.

13 студзеня Расія аднавіла пастаўкі газу ў Еўропу па тэрыторыі Украіны, аднак праз некалькі гадзін зноў прыпыніла іх, абвінаваціўшы Украіну ў блакаванні руху. Бакі не здолелі дамовіцца аб умовах транзіту. Кіеў патрабуе 20 млн. кубаметраў паліва ў дзень для забеспячэння тэхналагічных патрэб, дадае БелаПАН.

14 студзеня ў Маскву і Кіеў для перамоў прыбудуць прэм'еры Балгарыі і Славакіі — дзвюх краін ЕС, якія сур’ёзна церпяць ад адсутнасці расійскага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0