Андрэй Макаед у дзень прыняцця прысягі / фота з архіва сям'і

Андрэй Макаед у дзень прыняцця прысягі / фота з архіва сям'і

Медыкі вывелі з штучнай комы радавога Андрэя Макаеда, які выпаў з чацвёртага паверха казармы ва Уруччы пад Мінскам. Маці 21-гадовага салігарчаніна Наталля Грыцкевіч распавяла Еўрарадыё, што яго стан крыху палепшыўся, паведамляе Еўрарадыё.

Андрэя Макаеда прызвалі ў беларускую армію восенню 2018-га. Ён служыў у 120-й асобнай механізаванай брыгадзе.

Раніцай 13 красавіка калегі знайшлі хлопца пад вокнамі казармы «з прыкметамі падзення з вышыні». Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч.1 артыкула 145 КК — давядзенне да самагубства. У ваенным шпіталі, куды пасля здарэння даставілі Макаеда, яму зрабілі дзве аперацыі. У штучнай коме хлопец правёў больш за 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0