На 26 красавіка забароны і абмежаванні на наведванне лясоў устаноўлены амаль ва ўсіх раёнах краіны, за выключэннем Крычаўскага, Мядзельскага, Талачынскага, Дубровенскага, Докшыцкага, Пастаўскага, Браслаўскага, Міёрскага, Шумілінскага і Гарадоцкага раёнаў, паведамляе Мінлясгас.

Такія меры неабходныя ў сувязі з пажаранебяспечным сезонам і для прадухілення ўзгаранняў у лясах. Сонечнае, сухое і ветранае надвор'е спрыяе распаўсюджванню агню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0