Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якому ў чэрвені споўніцца 73 гады, назваў сябе «маладым, энергічным чалавекам», паведамляе AP.

«Я проста адчуваю сябе маладым. Я такі малады. Проста не магу паверыць», — сказаў Трамп, адказваючы на пытанне журналіста пра тое, у якім узросце чалавек становіцца ўжо занадта стары для таго, каб быць прэзідэнтам.

Трамп таксама засумняваўся ў фізічных кандыцыях 76-гадовага Джо Байдэна, які збіраецца пазмагацца за прэзідэнцкую пасаду. «А вось я гляджу на Джо. Не ведаю, не ўпэўнены», — сказаў Трамп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0