Інфармацыя аб пажары на сенаскладзе ў вёсцы Якімавічы паступіла 28 красавіка ў 03.54, піша 112.by
Да прыбыцця ратавальнікаў агнём была ахоплена ўся плошча пабудовы. «На складзе знаходзілася 20 т цюкаванага сена ўкосу 2018 года. Тэрыторыя аб'екта не абгароджана і не ахоўваецца», - удакладніла афіцыйны прадстаўнік.
Агнём знішчана 20 т сена.
Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.
