Ужо на гэтым тыдні нас чакаюць міні-канікулы.
1 мая (серада) — выходны дзень. Затым тры працоўныя дні (чацвер — субота).
Пасля адразу пяць выходных: з 5 па 9 мая (нядзеля — чацвер). Працоўныя дні з 6 і 8 мая перанесеныя на суботы 4 і 11 мая.
Адпаведна, 10 і 11 мая — працоўныя дні. І пры канцы выходная нядзеля — 12 мая. А там і адключэнні вады пачынаюцца.
Затое ўжо да лістапада пераносаў не будзе. Так 3 ліпеня ў гэтым годзе прыпадае на сераду, і пакуль малаімаверна, што будуць пераносы.