Незвычайныя супрацоўнікі пасяліліся ў Мірскім замку. Захавальнікамі экспазіцый сталі два каты — Граф і Князь, паведамляе СТБ.
Іх асноўныя абавязкі — прыцягваць турыстаў, ну і, вядома, лавіць мышэй. У музеі ўпэўненыя: чацвераногія талісманы тут з'явіліся не выпадкова.
У гэты час каты абедалі.
Сваю працу супрацоўнікі ўжо не ўяўляюць без такіх антыстрэсаў. Тут дакладнае правіла: паеў сам — не забудзься і пра братоў меншых
З белага ката пачалася гэтая гісторыя. З'явіўся з ніадкуль два гады таму. Стаў па-гаспадарску разгульваць па бруку, грэцца на сонцы ля гатычных вежаў, па раніцах сустракаць, а па вечарах праводзіць работнікаў. За шляхецкую постаць ката назвалі Графам і залічылі ў захавальнікі музея. А праз год у яго з'явіўся напарнік — Князь.
Ганна Язерская, экскурсавод музея «Замкавы комплекс «Мір» распавядае:
«Гісторыя Мірскага замка звязана з родам Радзівілаў, а ў іх быў такі цудоўны прадстаўнік, як Мікалай Радзівіл Руды. І таму калі гэта шчасце мы ўбачылі вось на гэтай лавачцы, натуральна, адразу ж першая асацыяцыя - чым не князь, чым не Радзівіл Руды!»




