Чыстая нафта па нафтаправодзе «Дружба» ў Беларусь яшчэ не паступіла, перагаворы з расійскім бокам працягваюцца сёння ў Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

«Спецыялістамі арганізацый па нафтаправодным транспарце - ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба» - прыняты ўсе тэхнічныя меры для хутчэйшага атрымання чыстай нафты з расійскага пункта Унеча. Цяпер у трубаправодзе на беларускай тэрыторыі па-ранейшаму знаходзіцца нафта з перавышэннем у саставе нарматыву хлорарганікі. Прапампоўка чыстай нафты па «Дружбе» не пачалася», - праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

НПЗ па-ранейшаму працуюць на зніжанай вытворчай загрузцы.

«Канцэрнам і арганізацыямі вядзецца штодзённы ўлік недаатрыманых даходаў з-за зніжэння загрузкі НПЗ, прыпынення экспарту нафтапрадуктаў, рамонту абсталявання і іншых мер, прынятых з-за пастаўкі няякаснай нафты», - адзначылі ў прэс-службе.

Вядзецца таксама ацэнка неналежнага выканання расійскімі контрагентамі дагаворных абавязацельстваў.

«Работа па ўрэгуляванні сітуацыі з пастаўкамі няякаснай расійскай нафты па магістральным нафтаправодзе «Дружба» прадаўжаецца. Сёння дэлегацыя канцэрна «Белнафтахім» на чале з намеснікам старшыні канцэрна Уладзімірам Сізовым знаходзіцца ў Маскве, дзе на базе Мінэнерга РФ будуць прадоўжаны перагаворы з удзелам расійскіх нафтавых кампаній», - дадалі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0