Швейцарыя мае намер сёлета адкрыць у Беларусі паўнавартаснае пасольства. Пра гэта 29 красавіка паведаміў ў Мінску парламентарый Філіпа Ламбардзі, што знаходзіцца з візітам у сталіцы, піша Радыё Свабода.

Ён сказаў, што профільныя камітэты абедзвюх палат парламента Швайцарыі ўжо далі згоду на такое рашэнне.

«Цяпер усё залежыць ад нашага міністра замежных спраў. Менавіта ён вызначыць канкрэтную дату адкрыцьця паўнавартаснага пасольства», — сказаў дэпутат.

Швейцарская дыпламатыя прадстаўленая ў Беларусі ад ліпеня 2007 года. Але да сённяшняга дня яна працуе ў статусе аддзяленьня пасольства. Ачольвае яго Клод Альтэрмат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0