Аварыя адбылася ў ноч на 29 красавіка недалёка ад вёскі Беражное.
Аўтамабіль «Міцубісі» пад кіраваннем 22-гадовага жыхара Альшан рухаўся ў бок Століна. Каля населенага пункта Беражное машына выехала на левую абочыну, а потым з'ехала ў кювет. Ад удару вадзіцеля выкінула з салона праз бакавыя дзверы. Хлопец памёр на месцы аварыі, паведамляе Медыя-Палессе.
Пасажыр атрымаў траўму шыйнага пазванка і удар грудной клеткі. Ён дастаўлены ў Столінскую бальніцу.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0