Усе выходныя міліцыя ў Шчучынскім раёне шукала зніклых дзяцей, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У пятніцу, 26 красавіка, знаёмыя паміж сабой дзевяцікласнікі пасля заняткаў у школе зніклі і не выходзілі на сувязь. Жывуць непаўналетнія ў розных населеных пунктах — у Астрыне і Новым Двары, аднак добра кантактуюць паміж сабой. Занепакоеныя бацькі чацвярых падлеткаў звярнуліся ў міліцыю.

У выніку іх удалося знайсці ў суботу — 27 красавіка.

Ініцыятарам знікнення стаў адзін з падлеткаў. Ноччу дзеці трапілі ў краму ў адной з вёсак, падсілкаваліся прадуктамі з крамы і скралі тавараў на 400 рублёў. Далей хлопцы ў яшчэ адной вёсцы з прыватных падворкаў скралі ровары, на якіх адправіліся да бацькі аднаго з падлеткаў, якога раней пазбавілі бацькоўскіх правоў. Па дарозе іх знайшлі супрацоўнікі міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0