У гарадзенскую міліцыю звярнулася 34-гадовая мясцовая жыхарка і паведаміла, што на працягу некалькіх месяцаў адзін і той жа чалавек практычна ў адным і тым жа месцы час ад часу дэманструе ёй палавы член.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку высветлілі асобу падазраванага. Гэта 34-гадовы мясцовы жыхар, якога раней не судзілі і не прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Мужчына растлумачыў свае паводзіны тым, што гэтая дзяўчына яму моцна спадабалася.

Па артыкуле «хуліганства» ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0