«Нашай Ніве» стала вядома пра тое, што арышт накладзены яшчэ на адну кватэру сям'і Андрэя Уцюрына — былога начальніка службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце: КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

КДБ зацікавіўся кватэрай на вуліцы Ляўкова ў Мінска. Гэта звычайная трохпакаёўка ў не надта новым доме.

У чым адметнасць сітуацыі?

Па-першае, арышт накладзены на нерухомасць, якая належыць Ларысе Уцюрынай, жонцы сілавіка.

Па-другое, Уцюрыны набывалі кватэру, атрымаўшы ад дзяржавы льготны крэдыт.

На час расследавання КДБ забараніў любыя здзелкі з гэтай кватэрай.

Чытайце:

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?