Капітан барысаўскага БАТЭ Аляксандр Ермаковіч прыняў рашэнне завяршыць кар’еру гульца, паведамляе «Борисов электронный».

21 студзеня Аляксандру споўніцца 34 гады. Апошнім часам футбаліста замучалі траўмы. Праз гэта ён прапусціў пачатак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Паводле галоўнага трэнера БАТЭ Віктара Ганчарэнкі, Аляксандр Ермаковіч увайшоў у трэнерскі штаб каманды.

За БАТЭ Ермаковіч дэбютаваў у 1998 годзе, за гэты час ён паспеў стаць пяціразовым чэмпіёнам Беларусі. Усяго ў гульнявой біяграфіі Ермаковіч было толькі дзве каманды — БАТЭ і мінская «Атака».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?