Расія адкліча з пасады свайго пасла ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Пра гэта ў аўторак, 30 красавіка, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на некалькі высокапастаўленых крыніц.

Паводле аднаго з суразмоўцаў выдання, гэта пытанне абмяркоўваецца з мінулага тыдня. Іншая крыніца удакладніла, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпіша ўказ аб адклiканнi Бабіча ў найбліжэйшы час.

Адстаўка Бабіча, кажуць крыніцы «Коммерсанта», стала вынікам неаднаразовых просьбаў Лукашэнкі, якія той адрасаваў асабіста Уладзіміру Пуціну.

Апошняя гутарка, адзначае суразмоўца «Коммерсанта», адбылася ў Пекіне, дзе Аляксандр Лукашэнка нібыта запэўніў расійскага калегу ў тым, што гатовы пачаць інтэграцыю, якая даўно абмяркоўваецца, але зноў папрасіў адклікаць пасла Бабіча.

Пуцін нібыта пагадзіўся, даў Лукашэнку год, паабяцаўшы не ўмешвацца ва ўнутраны беларускі парадак дня», — сцвярджае крыніца «Коммерсанта».

Раней пра адклiканне Бабіча паведамляў расійскі тэлеграм-канал «Незыгарь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0