31-гадовы жыхар вёскі ў Дзятлаўскім раёне ноччу прабраўся на падворак аднавяскоўкі, узламаў замок у адным з будынкаў і скраў адтуль банку з самагонам. 62-гадовая пенсіянерка звярнулася ў міліцыю.
Выкрадальніка знайшлі і распачалі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». А ў праваахоўнікаў узніклі пытанні да жанчыны, якая хавала дома самагон.
За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.