У Гомелі 15 студзеня пройдзе сустрэча першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і першага віцэ-прэм'ер-міністра Украіны Аляксандра Турчынава. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама.
Перагаворы пройдуць у зале ўрачыстых прыёмаў Палаца Румянцавых і Паскевічаў.