Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў, што ў ЗША ніколі не было больш «вар'яцкага ўрада». Пра гэта паведамляе газета La Nacion.

«У ЗША не было больш вар'яцкага ўрада, чым цяперашні. Калі нехта праверыць паказанні Дональда Трампа і яго банды, то выявіць псіхалагічны дысбаланс», — сказаў ён.

Ён таксама назваў «несур'ёзнай» заяву дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа пра тое, што Расія ўгаварыла яго не пакідаць Венесуэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0