На актывіста незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Сержука Гумінскага завялі крымінальную справу за ўхіленне ад службы ў войску.
Маладафронтавец, які вучыцца ў Польшчы паводле праграмы Кастуся Каліноўскага ў Гданьскім унівэрсітэце, аб’яўлены ў вышук.
Пра гэта днямі даведалася маці актывіста. Ёй паведамілі, што дакументы неўзабаве будуць перададзеныя ў пракуратуру.
Летась улады таксама намагаліся распачаць крымінальны пераслед супраць маладафронтаўца, але тады пракуратура адмовілася распачаць справу.
0
0
0
0
0
0