2 мая ў краіне пачынаецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Запісацца на ЦТ можна да 1 чэрвеня.
Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00, у суботу (18 мая і 1 чэрвеня) - з 9.00 да 18.00. Зарэгістравацца на ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 2 ліпеня.
Першым пройдзе ЦТ па беларускай мове — 11 чэрвеня, руская мова — 13 чэрвеня, грамадзнаўства — 15 чэрвеня, матэматыка — 17 чэрвеня, замежныя мовы — 21 чэрвеня.
Рэзервовыя дні — 6, 8, 10 ліпеня.
Каментары