Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў зазначыў, што афішаванне хады следства па выбуху на Дзень Рэспублікі можа абцяжарыць расследаванне.
«Я не ведаю ніводнай краіны, дзе б праваахоўныя органы з перыядычнасцю інфармавалі СМІ аб падобных злачынствах. Справа будзе раскрытая, у мяне няма сумневаў», — сказаў У.Навумаў.
Што датычыць дактыласкапічнай рэгістрацыі, то кіраўнік МУС унёс хадайніцтва ў Раду Бяспекі і Савет міністраў адносна змянення закону. Паводле паправак абавязковую дактыласкапію будуць праходзіць не толькі прызыўнікі, але і ўсё ваеннаабавязаныя, то бок большая частка беларускіх мужчын.
Фота Юліі Дарашкевіч